Калі мы распачыналі наша апытанне, то Віктар Шэйман займаў сціплую пасаду памочніка па асаблівых даручэннях, што прадугледжвала візіты ў Венесуэлу і іншыя краіны «трэцяга свету».
Здавалася, што Шэйман ужо не мае таго уплыву, які меў зусім нядаўна. Але эксперты ўсё адно называлі яго адным з першых.

Шэймана баяцца. Злавесны шлейф цягнецца за ім ад 1999, калі ў бытнасць Шэймана дзяржсакратаром Рады Бяспекі зніклі без слядоў генерал Захаранка, а таксама Ганчар і Красоўскі. У 2008 Шэйман страціў высокую пасаду, але не ўплыў. Ён па-ранейшаму бярэцца за самыя складаныя даручэнні.

Цікава, што менавіта голас Віктара Шэймана пазітыўна вырашыў пытанне аб зацвярджэнні бел­-чырвона-­белага сцяга і «Пагоні» ў 1991.
А яшчэ Шэйман уваходзіў у нацыянальна скіраванае Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў, якое ўзначальваў Мікола Статкевіч.

***

Цытата: «Асартымент паслуг у Беларусі ў разы ніжэйшы, чым у заходніх краінах».

Чэрвень 2012.

***

Аб’ектыўка

Нарадзіўся ў 1958 у вёсцы Салтанішкі (Воранаўскі раён). Служыў у Савецкай Арміі, у тым ліку ў Афганістане. У 1990—1995 быў дэпутатам Вярхоўнага Савета ад вайсковага раёна Брэста. У 1994—2000 займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі. У 2000—2004 — генеральны пракурор. Ад 2004 да студзеня 2006 — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Узначальваў перадвыбарны штаб Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Ад сакавіка 2006 — дзяржсакратар Рады Бяспекі Беларусі. У ліпені 2008 быў адпраўлены ў адстаўку праз выбух на Дзень Рэспублікі. Быў памочнікам Лукашэнкі па асаблівых даручэннях. Ад студзеня 2013 — кіраўнік справаў прэзідэнта.

***

Пяць фактаў пра Віктара Шэймана

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?