Ва ўрадзе Уладзімір Сямашка адказвае за самыя важныя сферы — пастаўкі энерганосьбітаў, прамысловасць і энергетыку.
Ён каардынуе кантакты з усходнім суседам, ад продажу МАЗа да будаўніцтва Астравецкай АЭС, за якое Сямашка, як і за ўсё іншае, «адказвае галавой».

У такіх пытаннях не да сантыментаў. Дастаецца і сваім. «Вы не лічыцеся з меркаваннем сваіх калегаў, праяўляеце адкрытую грубасць, часам нястрыманасць. Я б вас папрасіў перастаць канфліктаваць з тымі людзьмі, якія прызначаныя прэзідэнтам», — заявіў на днях Лукашэнка.

Па меркаванні Аляксандра Фядуты, Сямашка — чалавек без вялікіх амбіцый, але ўваходзіць у самае блізкае кола Лукашэнкі.

***

Цытата: «Мы павінны да канца 2015 года мець сярэдні заробак $1000».

Чэрвень 2012.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1949 у Калінкавічах (Гомельская вобл.). Скончыў БНТУ (1972). Пасля службы ў войску (1972—1974) працаваў на «Інтэграле» (1974—1996). У 1996—2001 — генеральны дырэктар «Гарызонта». У 2001—2003 — міністр энергетыкі. Ад снежня 2003 — першы віцэ-прэм’ер Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна