Угледзьцеся і заўсёды ўбачыце побач з кіраўніком краіны гэтага крэпкага лысаватага мужчыну. Ён суправаджае Лукашэнку ва ўсіх паездках, як унутры краіны, так і за мяжу.
Нярэдка сядзіць побач з Віктарам Лукашэнкам. Уцюрын «ва ўладзе» ад часоў Ганебнага рэферэндуму 1995. Хто можа пахваліцца такім доўгажыхарствам?

Ягоны бацька яшчэ за савецкім часам быў камандзірам часці спецназа 3214. Людзі, якія працавалі разам з Уцюрыным, характарызуюць яго як «разумнага і хітрага чалавека».

***

Цытата: «Калі службе аховы даводзіцца ўжываць зброю, гэта сведчыць пра нізкі прафесіяналізм».

Снежань 2008.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у Службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года.

***

Андрэй Уцюрын. Ахоўнік прэзідэнта

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?