Разам з Васілём Даўгалёвым яны працавалі на рагачоўскім заводзе «Дыяпраектар». Калі Даўгалёў пайшоў на павышэнне ў Мінск, то забраў з сабой і Кабякова.
З часам Кабякоў перарос свайго апекуна.

Сённяшні кіраўнік Адміністрацыі мае нестандартную адукацыю — скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут.

Кабякоў мае рэпутацыю «працаголіка», ён на працы ад 8 да 21, часам і на выходных. Ёсць такая легенда, што сына Кабякова хрысціў асабіста Лукашэнка.
А яшчэ Кабякоў, як і Пракаповіч, заўсёды мае на твары крыху вінаватую ўсмешку.

Па сваёй пасадзе адказвае за расстаноўку кадраў на розных узроўнях.

Жанаты, мае сына і дачку.

***

Цытата: «А што мне рабіць у Маскве? Нікуды з’язджаць з нашай краіны я не збіраюся».

Лістапад 2011.

***

Аб’ектыўка

Нарадзіўся ў 1960 у Маскве. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1983), Мінскі наргас і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (1991). Працаваў на заводзе «Дыяпраектар» (1985—1995). Намеснік начальніка Службы дзяржкантролю (1995—1998). Старшыня КДК (1998—2000). Віцэ-прэм’ер (2000—2002, 2003—2008). Міністр эканомікі (2002—2003). Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2008—2010). Пасол Беларусі ў Расіі (2011—2012). Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта ад 2012.

***

Пяць фактаў пра Андрэя Кабякова

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна