Чалавек, запатрабаваны пры любой уладзе. Мясніковіч быў першым віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Вячаслава Кебіча і нават кіраўніком ягонага выбарчага штаба.
Гэта не перашкодзіла яму пасля перамогі Лукашэнкі застацца ва ўрадзе і на доўгі час узначаліць Адміністрацыю.

У Мясніковіча рэпутацыя чалавека, які можа вырашыць любое гаспадарчае пытанне.

Ён выглядае старэйшым за свой век. Можа, таму Лукашэнка заўсёды звяртаецца да яго на «Вы». Імідж «моцнага гаспадарніка» прымушае прыслуховаўцца да словаў Мясніковіча.

Прэм’ер не забываецца і на малую радзіму: агракамбінат «Сноў» стаў узорным прадпрыемствам. Калі б «па сукупнасці заслуг» прэм’еру далі званне Героя Беларусі, як старшыні Нацбанка Пракаповічу, ніхто б не здзівіўся. Калі б на яго, наадварот, павесілі адказнасць за ўсе эканамічныя праблемы краіны і адправілі ў адстаўку ці нават далей, ніхто б не здзівіўся таксама.

***

Цытата: «Хаў а ю, дзеці?»

Мясніковіч дэманструе невысокі ўзровень англійскай падчас адкрыцця школы ў Мінску, 2012.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1950 у вёсцы Новы Сноў Нясвіжскага раёна. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), Мінскую ВПШ (1989). Доктар эканамічных навук. У 1973—1977 — інжынер «Мінскводаканала», у 1977—1983 — кіраўнік упраўлення прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. У 1983—1985 — у кіраўніцтве Савецкага райсавета Мінска, у 1985—1986 — сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1986—1990 — міністр ЖКГ БССР. У 1990—1991 — старшыня камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. Віцэ-прэм’ер (1990—1995), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (1995—2001), кіраўнік Акадэміі навук (2001—2010). Ад снежня 2010 — прэм’ер-міністр. Жанаты, мае сына і дачку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?