Прэзідэнт у Беларусі мае неабмежаваную ўладу і, практычна, дыктатарскія паўнамоцтвы.

Яму падпарадкаваныя ўсе галіны ўлады: заканадаўчая, выканаўчая і судовая. Беларусь называюць «апошняй дыктатурай Еўропы».
Лукашэнка кіруе Беларуссю ўжо 19 гадоў, больш чым Брэжнеў — Савецкім Саюзам.

Лукашэнка ўмешваецца ў самыя розныя пытанні: ад эканомікі да спорту, ад выпуску слуцкіх паясоў да вытворчасці мармуровага мяса. Ягоным хобі з’яўляецца хакей. Публічна гаворыць толькі па-руску, па-беларуску за 19 гадоў выступаў усяго некалькі разоў.

Мае трох сыноў. Сістэмы ўлады і прапаганды збудаваны так, што ўлада можа перайсці аднаму з іх, але сам Лукашэнка абвяргае такое жаданне.

***

Цытата: «Народ беларускі рызыкнуў і абраў мяне прэзідэнтам. Гэта бывае надзвычай рэдка ў гісторыі і больш, магчыма, не будзе».

Аб’ектыўка

Нар. у 1954 у Копысі (Аршанскі раён). Гадаваўся ў вёсцы Александрыя (Шклоўскі раён). Скончыў Магілёўскі педінстытут (1975) і Горацкую сельгасакадэмію (1985). Служыў у памежных войсках КДБ СССР (1975—1977). У 1977—1978 — сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчгандлю. У 1978—1980 — адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Веды». Ад 1979 — член КПСС. У 1980—1982 — палітрук ва Узброеных сілах СССР. У 1982—1983 быў намеснікам дырэктара калгаса «Ударнік» (Шклоўскі раён). У 1983—1985 быў намеснікам дырэктара камбіната будматэрыялаў у Шклове. У 1985—1987 — сакратар парткама калгаса імя Леніна Шклоўскага раёна. Ад 1987 года — дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У 1989 балатаваўся на выбарах народных дэпутатаў СССР, але прайграў Вячаславу Кебічу. У 1990 абраны ў Вярхоўны Савет. У 1994 абраны прэзідэнтам Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?