Грэйс Белавю з горада Адэлаіда, якая працавала ў бардэлі, праз некаторы час вырашыла пайсці ў «самотнае плаванне».
Годна канкураваць з калегамі ёй дапамагае персанальная асістэнтка і, вядома, мікраблог. Яе самарэклама у Twitter зусім не тая, якую звычайна даюць дзяўчыны такой жа прафесіі ў аб’явах на старонках газет. Гэта звычайны акаўнт, куды яна піша, куды хадзіла, што рабіла, што бачыла, што ела. Але ў гэтым і ёсць «разыначка».
«Мужчыны хочуць спаць з рэальнымі дзяўчынамі. Калі я пішу ў Twitter, яны бачаць, што я больш, чым пара стройных ног і пышны бюст», — тлумачыць аўстралійка.
«Недахоп агенцтваў у тым, што яны замест 20-гадовай бландынкі могуць даслаць заказчыку 30-гадовую брунэтку, таму кліенты імкнуцца звяртацца наўпрост да дзяўчат па выкліку. А я, дэманструючы свой твар, даю зразумець, што не выдаю сябе за кагосьці іншага «, — мяркуе Белавю.

У Twitter у Белавю каля 7 тысяч падпісчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?