Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс падчас З'езда ПЭН-цэнтра, 1995 г.

Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс падчас З'езда ПЭН-цэнтра, 1995 г.

У Пецярбурзе 5 сакавіка памёр беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч, паведаміла НН кіраўнік МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.

Валянцін Грыцкевіч, якому ў канцы сакавіка павінна была споўніцца 80 гадоў, доўгі час хварэў, паўтара месяца ляжаў без прытомнасці.

***

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1933 г. у Мінску, у сям’і настаўніка і медыка. Ягоны брат — гісторык Анатоль Грыцкевіч (старэйшы на 4 гады, 1929 г.н.).

В. Грыцкевіч скончыў Інстытут замежных моваў (1955), Медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт БДУ (1957). Працаваў урачом ва Узлянах Мінскай вобласці, Мінску, Ленінградзе. З 1971 г. — старшым навуковым супрацоўнікам Ваенна‑медыцынскага музею Мінабароны СССР.

Адначасова выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім (Ленінградскім) універсітэце культуры (з 1980), з 1988 г. — дацэнт кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута.

Навуковыя даследаванні В.Грыцкевіча былі прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны
(кандыдацкая дысертацыя была абароненая ў 1963 г.) — кнігі «З факелам Гіпакрата», «Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая», а таксама біяграфістыцы, у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы — «Падарожжы нашых землякоў», «Дзесяць шляхоў з Вільні», «Нашы славутыя землякі», «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна», «Эдуард Пякарскі», у тым ліку біяграфістыцы медыкаў — «Успаміны і дзённікі ў фондах ваенна‑медыцынскага музея: Анатаваны каталог», «Ваенныя медыкі — кавалеры ордэна Славы трох ступеняў»; апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы — «Шляхі вялі праз Беларусь»…
Валянцін Грыцкевіч быў адным з арганізатараў і неадменным старшынём Беларускага грамадска‑культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989),
сябрам ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»і, Міжнароднага ПЭН‑цэнтра, ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сябра Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны сябра Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?