Чыгуначны раённы аддзел Гомеля Следчага камітэта Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі двухгадовага хлопчыка. Дзіця памерла дома 2 сакавіка, падавіўшыся зернем граната.

Ачышчаны ад лупіны плод граната далі дзіцяці яго бацькі. Брыгада медыкаў хуткай дапамогі, якая прыехала на месца, не змагла выратаваць хлопчыка.

«Судова-медыцынскім экспертам папярэдне ўстаноўлена, што смерць настала ў выніку механічнай асфіксіі шляхам перакрыцця дыхальных шляхоў зернем граната», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?