Галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта Павел Якубовіч апублікаваў сёння артыкул да 60-ых угодкаў смерці Іосіфа Сталіна.

«Разумныя людзі цудоўна разумеюць, што

Расія павінна развівацца, прычым не якімсьці «асаблівым шляхам», а такім чынам, каб не адставаць ад развітых краін, чэсна змагацца з карупцыяй і дабівацца парадка сродкамі выканання заканадаўства.
Іншых шляхоў няма — калымскімі тэрмінамі сённяшнія эканамічныя і маральныя праблемы не вырашыць… У дзень смерці Сталіна не будзе лішнім нагадаць адну простую рэч.
Недапушчальна, калі нават адзін чалавек бязвінна асуджаецца і пакутліва гіне, а калі гаворка ідзе пра «масавыя аперацыі, кшталту тых, што тварыліся ў 1937 годзе, то іх паўтор азначае упаданне расійскага грамадства ў масавае і невылечнае вар’яцтва. Другога выпрабавання „цвёрдай рукой“ Расія не вытрымае».

Выказаўся Якубовіч і адносна стаўлення да Сталіна сярод беларусаў. Ён кажа, што адны яго «шчыра ўшаноўваюць», а іншыя — «лічаць злачынцам».

«Нават такая фігура, як Сталін, фігура магутная, унікальная, які пасвяціў сябе высокай дзяржаўнай мэце, які змог перамагчы Гітлера, які запэўніваў усіх, што няма нічога больш важнага, чым чалавечае жыццё, але дадаваўшы, што „лес рубяць — шчэпкі ляцяць“,

нават такая супярэчлівая і каласальная гістарычная фігура ні ў якім разе не павінна раз’ядноўваць беларусаў. Паспрачацца — калі ёсць час — калі ласка, але не больш».

Напрыканцы сваёй калонкі Якубовіч адзначае, што ў любым выпадку чалавек павінен жыць «сённяшнім і будучыняй. І толькі імі. Мёртвыя няхай самі самі хаваюць сваіх нябожчыкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?