На 17-м кіламетры аўтадарогі Віцебск — Сіроціна паблізу вёскі Заронава вечарам 25-гадовы жыхар Шумілінскага раёна на ВАЗ-21 061 здзейсніў наезд на 62-гадовага мясцовага, што ляжаў на дарозе і ў выніку загінуў.

У Дзяржаўтаінспекцыі адзначылі, што ў апошні час на дарогах краіны пачасціліся выпадкі наезду на пешаходаў, якія пасля вялікай дозы алкаголю падаюць пад колы аўтамабіляў, сядзяць, ляжаць на праезнай часткі ці перасоўваюцца паўзком. Кіроўцы не паспяваюць заўважыць такіх людзей. Дзяржаўтаінспекцыя просіць грамадзян, якія ўбачаць чалавека, які ляжыць на дарозе, аказаць яму дапамогу ці паведаміць каардынаты яго знаходжання дзяжурнаму па тэлефоне 102, каб папярэдзіць трагедыю.

Аналагічны выпадак адбыўся нядаўна ў Мінску. Аўтамабіль «Аўдзі 100» ноччу на вуліцы Прытыцкага здзейсніў наезд на мужчыну, які сядзеў проста на праезнай часткі ў позе лотаса і хістаўся. Мужчына загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?