Аляксандр Лукашэнка прызначыў свайго былога памочніка па эканоміцы, экс-кіраўніка Нацбанка краіны, цяперашняга віцэ-прэм’ера Пятра Пракаповіча «сматрашчым» ва ўрадзе па пытаннях мадэрнізацыі вытворчасці.

«Хачу адразу расставіць акцэнты. За гэтую працу адказваюць члены ўрада, кіраўнікі мясцовых органаў улады і дырэктары прадпрыемстваў.

А Пятро Пятровіч Пракаповіч накіраваны ва ўрад, прабачце за гэтае слова, «сматрашчым» ад імя прэзідэнта за рэалізацыяй гэтых праблем.
Так, ён непасрэдна кантралюе, выпрацоўвае сістэму кантролю і першым ва ўрадзе арганізоўвае гэтую дзейнасць. Калі вы, Міхаіл Уладзіміравіч [Мясніковіч], ды іншыя думаеце, што мы правалім планы па мадэрнізацыі і за гэта адкажа Пракаповіч, вы памыляецеся», — працытавала Лукашэнку афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Гэтую заяву ён зрабіў у пятніцу на пасяджэнні ўрада.

Мадэрнізацыю прамысловасці А.Лукашэнка назваў «стратэгічнай лініяй».

«Сматрашчы» — гэта тэрмін з рускага крымінальнага жаргону. Так зладзеі называюць чалавека, які прызначаны крымінальнымі аўтарытэтамі сачыць за парадкам і «абшчаком» — г.зн. зладзейскай касай.

Гэта не першы выпадак, калі Аляксандр Лукашэнка карыстаецца турэмным жаргонам. Напрыклад, ён часта ўжывае выраз «накланяць».

Сітуацыя ў краіне не вельмі кепская і не кепская.

«Сітуацыя ў краіне ў нас характарызуецца тым, што ў нас недастаткова добра, — такі ўступ зрабіў Аляксандр Лукашэнка на пятнічнай нарадзе.
— Сітуацыя, якая ў нас склалася ў мінулым годзе, катэгарычна недапушчальная сёлета. Паўтор мінулага года будзе азначаць неадкладную адстаўку ўрада!».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?