Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на ​​пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечаным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 2012 і задачам на 2013 год.

«Сітуацыя, якая ў нас склалася ў мінулым годзе, катэгарычна недапушчальная сёлета, — падкрэсліў Лукашэнка. — Паўтор мінулага года будзе азначаць неадкладную адстаўку ўрада!».

У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя ў краіне не так дрэнная, удалося замацаваць пазітыўныя тэндэнцыі ў шэрагу сфер. «Прычына маёй прысутнасці на пасяджэнні ўрада не ў тым, што ў нас нешта вельмі дрэнна. Сітуацыя характарызуецца тым, што ў нас недастаткова добра, не так, як трэба, як хацелася б», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў 2013 годзе, вырашальным для пяцігодкі, «важна вызначыцца і, вызначыўшыся, папрацаваць так, каб праз два — два з паловай года, калі мы збярэмся перад усім народам на Усебеларускі народны сход, не так было сорамна».

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што гэта пасяджэнне не павінна ператварацца ў самасправаздачы. «Мы ўсе ведаем статыстыку, ведаем, як спрацаваў урад, рэгіёны. Мяне цікавіць у выступах адно: калі дрэнна па тых ці іншых напрамках, як будзем дзейнічаць, каб было лепш, каб было добра», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?