Мінулай ноччу ў бальніцы Шчучына (Гродзенская вобласць) памерла шматдзетная жанчына, якая атрымала траўмы ў ДТЗ вечарам 26 лютага.

А 20-й вечара 26 лютага, жанчына, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, вярталася з бацькоўскага сходу. Ішла дадому ў вёску па краі праезнай часткі вуліцы Леніна ў Шчучыне насустрач руху транспарту са святлоадбівальнай павязкай.

Наезд на яе быў здзейснены аўтамабілем «Аўдзі» Пацярпелая трапіла ў рэанімацыю. 14-гадовую дачку, якая ішла наперадзе маці і таксама з павязкай (толькі на левай руцэ), аўтамабіль не закрануў.

Пасля наезду кіроўца паставіў «Аўдзі» у гараж. Прыкладна праз 40 хвілін пасля ДТЗ яго затрымалі.

Утрыманне алкаголю ў арганізме перавысіла больш чым у сем разоў дапушчальную мяжа (дапушчальная мяжа — 0,3 праміле).
Кіроўца змешчаны пад варту. Раней ён двойчы затрымліваўся п’яным за рулём і адзін раз ўцякаў з месца ДТЗ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?