Выхад у пракат заключнага фільма трылогіі Пітэра Джэксана «Хобіт» адклалі на пяць месяцаў.

Стужку «Хобіт: Туды і назад» («The Hobbit: There and Back Again») планавалі выпусціць на экраны ў сярэдзіне ліпеня 2014 года. Аднак цяпер высветлілася, што фільм выйдзе ў шырокі пракат толькі 17 снежня таго ж года. Дакладна не вядома, з якой менавіта прычыны кампанія Warner Bros. адклала прэм’еру. Аднак калі б трэцюю частку «Хобіта» выпусцілі ў ліпені, канкурэнцыю фільму склаў бы яшчэ адзін патэнцыйны блокбастар — стужка Браян Сiнгера «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні».

Першапачаткова Пітэр Джэксан меў намер разбіць экранізацыю кнігі Толкіена «Хобіт» на дзве часткі.
Пазней кінематаграфіст вырашыў зняць трылогію, фільмам якой далі падзагалоўкі «Нечаканая вандроўка», «Пустка Смаўга» і «Туды і назад».

Першы фільм трылогіі выйшаў у пракат у снежні 2012 года. Стужка «Нечаканая вандроўка» здолела зарабіць у пракаце 980 млн даляраў (пры гэтым яе бюджэт меркавана склаў 180 мільёнаў даляраў).

«Пустку Смаўга» выпусцяць на экраны ў снежні 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?