Аркадзь Добкін стварыў самую сучасную кампанію Беларусі.
Кампанія EPAM Systems апублікавала фінансавыя вынікі дзейнасці ў 2012 годзе. Выручка кампаніі летась склала $433,8 мільёна.Для параўнання, пазалетась EPAM Systems меў выручку $334,5 мільёна.
Што да чыстага прыбытку, то ён дасягнуў $54,5 мільёна (пазалетась — $44,4 мільёна).Чакаецца, што сёлета прыбытак павялічыцца на 12–15%.
Актывы кампаніі за год выраслі з $235,6 мільёна да $350,8 мільёна.
КолькасцьІТ-супрацоўнікаў склала 8495 чалавек у параўнанні з 6968 год таму.
EPAM Systems — найбуйнейшая праграмісцкая кампанія Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яе заснавальнік і кіраўнік — беларус Аркадзь Добкін.