Прэстыжную літаратурную прэмію Гедройца сёлета прысудзяць другі раз. Гэта прэмія за найлепшую кнігу прозы. На ўзнагароду прэтэндавалі больш за 40 выданняў. Журы выбрала з іх у шорт-ліст 6.

Пераможца атрымае грашовы прыз 12 тысяч даляраў і магчымасць папрацаваць у польскім доме творчасці. Прэмію фундуе «Ідэя банк».

У шорт-ліст літаратурнай прэміі сёлета ўвайшлі: Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фенікса», Альгерд Бахарэвіч «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча», Адам Глобус «Сказы», Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», Юры Станкевіч «Шал».

Ежы Гедройц — гэта легендарны польскі рэдактар, які адкрыў свету таленты Чэслава Мілаша і Вітальда Гамбровіча. Гедройц нарадзіўся ў Мінску, тут ягоным імем названая вуліца.

Цырымонія ганаравання пройдзе, а 18:30 у канферэнц-зале Princess гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13). Уваход вольны.

Імя лаўрэата застаецца ў таямніцы да самай цырымоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?