У Англіі памёр арганізатар "Вялікага рабавання цягніка" Брус Рэйналдс. Яму быў 81 год.
50 гадоў таму назад Рэйналдс разам з 13 саўдзельнікамі абрабаваў паштовы цягнік, які перавозіў грошы на суму, роўную сённяшнім 60 мільёнам даляраў.
Ён хаваўся ад паліцыі на працягу пяці гадоў, затым быў злоўлены і асуджаны на 10 гадоў зняволення.
Пасля вызвалення Брус Рэйналдс працаваў кансультантам на здымках фільма аб гэтым рабаванні, а затым напісаў аўтабіяграфію.
Рэйналдс памёр у сне.





