Трэція ўгодкі заснаваньня кампаніі «Гавары праўду» адзначалі 22 лютага ў рэстарацыі «Журавінка». А паводле правілаў прэвэнтыўнага нагляду Паўлу нельга знаходзіцца ў месцах, дзе алькаголь прадаюць на разьліў.

28 лютага, у чацьвер, ён прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС, і там паведамілі пра парушэньне правілаў нагляду. Маскоўскім судом Паўла Вінаградава асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта радыё «Свабода» сказала Паўлава жонка Сьвятлана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?