Кірыл Кастэнка.

Кірыл Кастэнка.

Украінскі «Цэнтр журналісцкіх расследаванняў» апублікаваў фрагменты відэазапісу з вэб-камеры гатэля насупраць пасялковага савета Сімеіза, на якім захаваліся кадры расстрэлу мэра пасёлка Кірыла Кастэнкі 26 лютага.

На кадрах бачна, што адразу за «Мэрсэдэсам» Кастэнкі да стаянкі побач з пассаветам пад'ехаў аўтамабіль ВАЗ-2101, які спыніўся каля парапета. З «капейкі» з месца кіроўцы выйшаў мужчына з аўтаматам. Аўтамабіль Кастэнкі спыніўся вышэй стаянкі. Мэр адчыніў дзверы, у гэты момант мужчына з аўтаматам падышоў да парапета і зрабіў серыю стрэлаў у адчыненыя дзверы аўтамабіля Кастэнкі.

Пасля гэтага мужчына хутка з'ехаў. На відэа выразна відаць, што да зброі быў прывязаны пакет, куды адляталі адстраляныя гільзы — таму на месцы злачынства не было выяўлена ні адной.

Таймер камеры зафіксаваў час забойства — 8.41 раніцы. На месца расстрэлу праз некалькі хвілін выбеглі людзі з пассавета.

Неўзабаве каля гары Котка быў знойдзены спалены аўтамабіль ВАЗ з пашкоджаным аўтаматам, з якога меркавана быў расстраляны мэр Сімеіза.

Паводле адной з версій следства, забойства Кастэнкі звязана з ягонай прафесійнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?