Паводле рашэння Малой Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», VI З’езд беларусаў свету мае адбыцца 23–24 ліпеня ў Мінску. Яго тэма — «Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі і магчымасці».

Мяркуецца, што сёлетняя сустрэча збярэ больш за 300 дэлегатаў з 20-ці краін свету.

Прадугледжана праца трох секцый:

1. Магчымасці ўнутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці.

2. «Новая» і «старая» іміграцыі: супраца на карысць нацыянальнага развіцця.

3. Культурная спадчына беларускага замежжа.

Сустаршынямі арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы з’езда абраныя:
Радзім Гарэцкі (Беларусь), Алена Макоўская (Беларусь), Хведар Нюнька (Літва), Алег Рудакоў (Расія),Ніна Шыдлоўская (Беларусь).

Рабочую групу па падрыхтоўцы з’езду ўзначаліла Ніна Шыдлоўская.

МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады пачынаючы з 1993 года.

На V З'ездзе ў 2009 г.: злева - Ганна Запартыка, у цэнтры - Пятро Краўчанка, справа - а. Аляксандр Надсан.

На V З'ездзе ў 2009 г.: злева - Ганна Запартыка, у цэнтры - Пятро Краўчанка, справа - а. Аляксандр Надсан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?