Нагадаем, выбух адбыўся ў жылым доме № 85 па вуліцы Пляханава 23 лютага. Загінулі два чалавекі.

«Кампенсацыі атрымалі пенсіянеры, па 900 тысяч. І таксама выдзелілі на дзіцёнка. Ці то 600, ці то 700 тысяч», — паведаміў Алег Філіпеня, жыхар дома ў сталіцы, дзе 23 лютага адбыўся выбух.

Афіцыйна Мінгарвыканкам пра памер выплат і кампенсацый абяцае паведаміць у бліжэйшы час. Пакуль што для жыхароў 10-га пад’езда шукаюць лепшыя варыянты жылля.
Некаторыя сем’і замест нязручнага нумара ў гатэлі перасялілі ў кватэры, размешчаныя паблізу ад ранейшага месца жыхарства. Арганізаванае харчаванне за кошт горада.

Вярнуць людзей у іх кватэры гарадскія ўлады абяцаюць у красавіку. Аднаўленчыя будаўнічыя працы на месцы выбуху ўжо пачаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?