Генеральная пракуратура Кыргызстана 27 лютага накіравала ў Генеральную пракуратуру Беларусі патрабаванне аб выдачы экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата, былога кіраўніка Службы дзяржаховы Жаныбека Бакіева, для прывядзення вынесенага ім прыгавору суда ў выкананне.
Аб гэтым паведамляецца на сайце галоўнага нагляднага ведамства Рэспублікі Кыргызстан.

26 лютага ў Генпракуратуру Кыргызстана паступіла распараджэнне Ваеннага суда Бішкекскага гарнізона аб выкананні ў дачыненні да братоў Бакіевых прыгавору, які набыў законную моц 22 лютага.

Патрабаванне аб выдачы накіраванае ў Беларусь у адпаведнасці з дзейнай у СНД Канвенцыяй «Аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах».

11 лютага Курманбек і Жаныбек Бакіевы прыгаворам Ваеннага суда Бішкекскага гарнізона завочна асуджаныя па справе аб забойстве трох чалавек. Курманбеку Бакіеву прызначана пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Яго брату — пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?