У праграме «Вечаровы Ургант» яе вядучы Іван Ургант прапанаваў сатырыку Яфіму Шыфрыну адгадаць, хто з намаляваных на розных фота людзей займаецца спортам. Шыфрыну паказалі фрагмент фота з затрымання ў Мінску журналіста Сяргея Балая. Сатырык выказаў меркаванне, што журналіст займаецца спортам. Затым на экран вывелі фота цалкам — стала відаць, што журналіста затрымлівае гурт байцоў мінскага АМАПа.

«Гэта барацьба», — падсумаваў Ургант.

Глядзець з 25-й хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0