27 лютага Гомельскі абласны суд пачаў разгляд рэзананснай крымінальнай справы аб забойстве з асаблівай жорсткасцюЗлачынства было ўчыненае 20 ліпеня 2012 года, падазраваныя былі затрыманы праз некалькі дзён. Імі аказаліся19-гадовага студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ).
Згодна з абвінавачваннем, маладыя людзі ўчынілі забойства з асаблівай жорсткасцю групай асоб (арт. 139 КК), разбой (арт. 207 КК), крадзеж асабістых дакументаў (арт. 378 КК), наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненыя агульнанебяспечным спосабам (арт. 218 КК).
Абвінавачваныя, адзін з якіх быў раней знаёмы з ахвярай, позна вечарам папрасілі студэнта пусціць іх у кватэру прасохнуць, бо на вуліцы быў дождж, затым жорстка забілі яго з мэтай абрабавання.«Здабычай» злачынцаў сталі 1,3 мільёна рублёў, стары ноўтбук, мабільныя тэлефоны, ліхтарыкі, парасон, шкарпэткі, чаравікі.Забойства яны спланавалі загадзя і падрыхтаваліся да яго: узялі нажы, набылі ў аптэцы пальчаткі, глюкозу (па тлумачэнні абвінавачваных, каб «паскорыць рэакцыю»), купілі ў магазіне перац (каб сабака не ўнюхаў след).
Пасля забойства абвінавачваныя спрабавалі схаваць сляды злачынства — працерлі паверхні ў кватэры ахвяры гарэлкай, пасыпалі ўсё перцам, а калі сыходзілі адкрылі ўсе канфоркі газавай пліты і духоўкі, выключылі ўсе электрапрыборы, каб, паводле слоў абвінавачваных, «загадзя не дэтаніравала».Аднак суседзі загінулага адчулі пах газу і выклікалі аварыйную службу.
27 лютага на судзе пры допыце абвінавачваныя поўнасцю прызналі сваю віну. Паводле слоў
Яны збіраліся забіць яго жонку і дзіця і завалодаць маёмасцю. Але жонка дыджэя не адчыніла ім дзверы, тады маладыя людзі адправіліся забіваць, паводле слоў непаўналетняга, яго бабулю і дзядулю. Там ім таксама не адчынілі дзверы.Пасля гэтага, купіўшы ў аптэцы пальчаткі, глюкозу, узброіўшыся нажамі, яны пайшлі да знаёмага студэнта, каб забіць яго і завалодаць маёмасцю.
Старэйшы з абвінавачваных біў ахвяру нагамі, а малодшы перыядычна правяраў пульс, паведамляючы, ці жывы яшчэ хлопец. Затым
На судзе ён сцвярджаў, што забойствы з мэтай абрабавання — гэта былі «фантазіі і казкі» яго непаўналетняга хаўрусніка, а ён толькі «падтрымліваў гэтыя фантазіі». Але, паводле яго ж паказанняў, менавіта ён наносіў удары і душыў ахвяру.19-гадовы абвінавачваны вучыўся ў медыцынскім каледжы, паводле яго слоў, захапляўся псіхалогіяй, шмат чытаў, разбіраўся ў медыцыне, праходзіў практыку па спецыяльнасці«фельчар-акушэр» , займаўся парусным спортам і турызмам.
Допыт другога абвінавачванага пройдзе на наступным пасяджэнні суда.
Сваякі і сябры характарызуюць яго толькі са станоўчага боку.Загінулы быў адзіным сынам выкладчыка адной з гімназій Гомеля, ён з залатым медалём скончыў гімназію, быў адным з лепшых студэнтаў першага курса БелДУТ.
Пры ўчыненні злачынства абвінавачваныя таксама выкралі медаль, атрыманы хлопцам за выдатнае заканчэнне школы.
«Я прынцыпова, як праваабаронца, супраць смяротнай кары, але калі гэтых хлопцаў расстраляюць, я асабліва засмучацца не буду», — пракаментаваў праваабаронца БХК Віктар Адзіночанка, які прысутнічаў на судзе.