Камянец. Брэсцкі павет. Сын гаспадара Патокі ўлюбіўся ў дзяўчыну, каторая была служанкай у жыдоўскага рабіна. Хлопец хадзіў да яе часта, але бацька лаяў за гэта яго. Адзін раз калі сын вярнуўся ад дзяўчыны на раніцу, бацька яго добра прабраў за гэта; сын на другую ноч пайшоў да рабіна на ганак і павесіўся.

«НН». № 9. 1913.

На Дзясятым Мінскім міжнародным кніжным кірмашы беларускамоўнай літаратуры бракавала. Затое ад расейскамоўнай угіналіся сталы. Самы цымус — дзве новыя кнігі прозы Васіля Быкава, выдавецтваў «Эксмо» і «Вагрыус». «Эксмо» апублікавала зборнік твораў Быкава ў серыі «Чырвоная кніга расейскай прозы».

«НН». № 8. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0