Белстат апублікаваў звесткі наконт колькасці грамадзян, якія навучаюцца па-беларуску.

У беларускамоўных садках налічваецца каля 45 тысяч дзяцей (11,4%), у садках з рускай і беларускай мовамі — каля 15 тысяч дзяцей (3,8%).

У школах беларускамоўных вучняў больш — 151 тысяча чалавек (16,4%).

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі «беларускамоўных» 1400 навучэнцаў (0,9%), «дзвюхмоўных» — каля 22 тысяч (14,6%).

Агульная колькасць беларускамоўных навучэнцаў у садках, школах, ПТВ, універсітэтах - каля 200 тысяч чалавек.

Нарэшце, ва ўстановах вышэйшай адукацыі па-беларуску навучаюцца каля 700 чалавек (0,2%), на дзвюх мовах — каля 160 тысяч студэнтаў (37,4%).

Дарэчы, на Гродзеншчыне працуюць адзін польскамоўны (17 чалавек) і адзін літоўскамоўны (13 чалавек) садок. Апроч таго, ёсць тры польскія школы і адна літоўская. У іх агулам навучаецца больш за 700 чалавек. Апроч таго,

у іншых школах польскую мову вывучаюць 4 тысячы чалавак, іўрыт — 358 чалавек, літоўскую — 155 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?