У Нямеччыне ва ўзросце 80 гадоў памёр пісьменнік і публіцыст Фрыдрых Нязнанскі.
Фрыдрых Нязнанскі нарадзіўся 27 верасня 1932 г. у Журавічах Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Сярэднюю школу скончыў у Маскве. Паводле адукацыі ён Быў юрыстам: у 1950–1954 гадах вучыўся ў Маскоўскім юрыдычным інстытуце. У
У 1977 годзе пісьменнік з’ехаў з Савецкага Саюза і да 1985 года жыў у ЗША.
У Амерыцы Нязнанскі напісаў пяць манаграфій, працаваў на радыё «Свабода», супрацоўнічаў з эмігранцкімі газетамі. У 1985 годзе ён пераехаў у Германію.
Яго творы былі перакладзены больш чым на 10 моў і стала бэстсэлерам у многіх краінах. У Расіі Нязнанскага сталі публікаваць уВядомасць Фрыдрыху Нязнанскаму, аўтару дэтэктываў «Марш Турэцкага» і «Спадар адвакат», прынеслі галоўным чынам раманы «Журналіст для Брэжнева» (1981) і «Красная плошча» (1983), напісаныя сумесна з Эдуардам Топалем.
Паводле дэтэктываў Фрыдрыха Нязнанскага знялі фільм «Чорны квадрат» (1992), тэлесерыялы «Марш Турэцкага» (2002) і «Красная плошча» (2004).





