На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Чэхіі сёння прайшла індывідуальная гонка на 15 км у жанчын.
Залаты медаль выйграла Тура Бергер (Нарвегія) з вынікам — 44.52,5 (0 промахаў), срэбра ў Андрэа Хенкель (Нямеччына, + 52,7 (0)), бронза ў Валянціны Семярэнкі з Украіны (+1.42,5 (1)).
Гэта ўжо чацверты медаль Украіны на чэмпіянаце свету (адно золата, тры бронзы).
Сёння лепшая з беларусак — Надзея Скардзіна фінішавалаЛюдміла Калінчык —26-й (+4:51.5, 2 промахі),
Адзначым, што Домрачава (слабое суцяшэнне) паказала найлепшую хуткасць у бегу.
У беларусаў пакуль няма медалёў на чэмпіянаце свету. У чацвер пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын.





