Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» Ганна Шапуцька, Марат Гаравы і Уладзімір Раманоўскі на сустрэчы з чыноўнікамі Мінскага аблвыканкама, Мінкульта і Мінархітэктуры высвятлялі будучыню забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол», які будуецца ля Курапатаў.

«Я задавала канкрэтныя пытанні. Калі знясуць будынкі „Бульбаш-хола“ і СТА, якая да іх прылягае? Калі будзе гатовы новы план упарадкавання Курапатаў з улікам культурна-ахоўных зонаў? Чыноўнікі адказалі толькі, што пакуль пытаньне вывучаецца, будаўніцтва спыненае на паўгода — гэты тэрмін скончыцца ў траўні», — паведаміла Шапуцька.

«Тут такі парадак: Міністэрства культуры павінна зацвердзіць ахоўныя зоны, тады Мінаблвыканкам павінен зацвердзіць горадабудаўнічы праект, пасьля будуць грамадскія абмеркаванні, і ўжо толькі пасля ўсяго гэтага будзе гатовы канчатковы праект. Дык вось выглядае, што ўсе гэтыя структуры нешта вывучаюць, робяць паасобку, а ніякай ані каардынацыі, ані цэнтралізавана зведзенай інфармацыі няма», — канстатавала Ганна Шапуцька.

8 лютага Шапуцька сустракалася з міністрам культуры Барысам Святловым.

«Міністр не змог даць дакладнага адказу, спаслаўся на тое, што Міністэрства культуры чакае плану на зацверджанне ад Мінскага аблвыканкама. Цяпер, нягледзячы на тое, што будаўніцтва „Бульбаш-хола“ спыненае, у прылеглым да яго будынку адчынілася СТА, якая працуе», — заявіла тады Шапуцька.

«Гэта парушэнне, бо ў ахоўнай культурна-гістарычнай зоне не могуць узводзіцца і дзейнічаць аніякія збудаванні, якія ня маюць дачынення да мемарыялу».

Чатыры жылыя дамы забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» павінны быць вынесеныя за тэрыторыю ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?