Супрацоўнікі амерыканскага даследчага інстытута Global Financial Integrity ацанілі ценявую эканоміку Расіі ў 46% ад ВУП краіны.
Навукоўцы падлічылі, што з 1994 па 2011 гады з Расіі незаконна вывелі 211,5 млрд даляраў. У гэтую суму ўключаны хабары, схаваныя ад падаткаў прыбыткі і сродкі, заробленыя на гандлі людзьмі, наркотыкамі, зброяй.
Прыток нелегальных сродкаў склаў 552,9 млрд даляраў.





