Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць мэтазгодным дазволіць валютнае крэдытаванне фізічных асоб на будаўніцтва жылля.
Аб гэтым прэм’ер-міністр заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў Беларусі.

«Для будаўніцтва жылля лічу мэтазгодным дазволіць крэдытаванне фізічных асоб у валюце, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Прашу Нацыянальны банк і камерцыйныя банкі падтрымаць».

Сёлета аб’ём сродкаў насельніцтва, які накіроўваецца на будаўніцтва жылля, павінен вырасці больш як на Br15 трлн., паведаміў прэм’ер-міністр. «І без належнай крэдытнай падтрымкі па даступных працэнтных стаўках рэалізаваць гэта будзе проста немагчыма», — падкрэсліў ён.

Нацыянальны банк у сярэдзіне 2009 года прыпыніў выдачу беларускімі банкамі валютных крэдытаў фізічным асобам, а ў канцы 2010 года забараніў яго канчаткова. Рашэнне было абгрунтавана высокім узроўнем рызыкі па валютных крэдытах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?