26-гадовы масквіч, Антон Бутырын здзейсніў напад на маскоўскую псіханеўралагічную клініку № 4, выкраўшы адну з пацыентак.

Бутырын з саўдзельнікамі, узброіўшыся траўматычнай зброяй і газавым балончыкам, здзейснілі налёт на аддзяленне бальніцы з мэтай выкрадання 32-гадовай Ганны Паўлянковай — нявесты выкрадальніка. Дзяўчына трапіла ў клініку з дыягназам «псіхоз» па патрабаванні бацькоў.

Павязаўшы ахову, нападнікі пасадзілі дзяўчыну ў джып і ўцяклі з месца злачынства. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?