Пра гэта Абама заявіў падчас свайго штогадовага паслання «Аб становішчы краіны» перад абедзвюма палатамі Кангрэсу ЗША, перадае
«Мы ўжо вярнулі на радзіму каля 33 тысяч нашых вайскоўцаў. Вясной мы возьмем на сябе функцыю падтрымкі, а афганскія службы бяспекі прымуць кіраўніцтва па захаванні бяспекі ў краіне. Цягам года яшчэ 34 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў вернуцца дадому з Афганістана. Да канца наступнага года вайна ў Афганістане скончыцца», — сказаў Абама.
Абама і яго афганскі калега Хамід Карзай дамовіліся ў студзені, што перадача баявых аперацый пад кантроль афганскай арміі будзе паскоранае.
Раней Белы дом паведамляў, што лічыць неабходным пакінуць у Афганістане прыкладна 9 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў пасля спынення баявых дзеянняў з іх удзелам.
Аднак потым з’явіліся выказванні прадстаўнікоў адміністрацыі аб тым, што разглядаецца таксама магчымасць поўнага вываду амерыканскіх сіл.