Віцебск. У мэбляваных пакоях (гасцініцы) арыштавалі невядомага маладога чалавека, каторы вышукваў прыгожых маладых дзяўчат, нагаварваючы іх на выезд у Амерыку. Як пасля ўдалося выкрыць паліцыі, ён адпраўляў дзяўчат у Амерыку ў дамы распусты.

«НН». №7. 1912.

З «мерсэдэсаў» на «фальксвагены». Цяпер беларусы ў асноўным прыцэньваюцца да заходнееўрапейскіх аўто, бо амерыканскія і японскія даражэйшыя. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца нямецкія машыны. Самая рэдкая машына ў краіне – італьянская «іначэнці». У Беларусі 2 машыны гэтай маркі: адна – у Магілёўскай вобласці, другая – у Берасцейскай.

«НН». №6. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0