Нагадаем, што ў лістападзе 2012 года упраўленнем Следчага камітэта па г. Мiнску была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў». Яму было інкрымінаванае здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо падчас выканання функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы).
Паводле дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны нібыта з кастрычніка 2010 года па травень
Усё гэта, на думку праваахоўных органаў, дырэктар рабіў з карыслівых інтарэсаў, жадаючы прэміі за выкананне прагнозных паказчыкаў, а таксама атрымаць бясплатны рамонт сваёй асабістай нерухомасці за кошт прыватнай кампаніі.
Як адзначае пракуратура, будаўніцтва аб’екта вялося ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, зацверджанай Указам прэзідэнта № 562 ад 16 кастрычніка 2008 года, таму дзеянні падазраванага не толькі нанеслі шкоду дзяржаве ў памеры 3,6 мільярда рублёў, але і шкоду дзяржаўным інтарэсам.
Праз тры месяцы расследаванне атрымала працяг.У лютым Следчы камітэт распачаў яшчэ некалькі крымінальных справаў. У ліку падазраваных апынуліся галоўны інжынер ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў», галоўны эканаміст аддзялення «Фрунзенскае» ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства па г. Мінску і дырэктар ПСУП «Мілдзіс». Праўда, інкрымінаваныя ім злачынствы пакуль нікчэмныя ў параўнанні з сумай шкоды, прынесенай дзяржаве.
Так, дырэктару ПСУП «Мілдзіс» інкрымінуецца шкода без прыкмет крадзяжу — ч.2 арт.216 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён падазраецца ў тым, што шляхам складання і выдачы заведама ілжывых афіцыйных дакументаў у выглядзе даведак кошту і актаў
Цяпер сталічная міліцыя праводзіць праверку дзейнасці ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў» Мінкультуры па аб’екце «Рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы».