Беларусь і РФ валодаюць велізарным патэнцыялам для сур’ёзнай прамысловай кааперацыі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч па выніках праведзенай сёння ў Мінску сустрэчы з прэм’
Дварковіч паведаміў, што на сустрэчы з беларускім прэм’ерам быў падрабязна абмеркаваны цэлы шэраг важных сумесных праектаў. Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб удзеле ў гэтых праектах такіх беларускіх кампаній, як «Гродна Азот», «Гомсельмаш», «МАЗ», шэрагу прадпрыемстваў мікраэлектронікі.З расійскага боку, як мяркуецца, будуць удзельнічаць у гэтых праектах кампаніі, якія вырабляюць мінеральныя ўгнаенні, а таксама «Рассельмаш», «Растэхналогіі», КамАЗ і шэраг іншых.
«Мы дамовіліся, што ў бліжэйшыя тыдні — да маючай адбыцца сустрэчы нашых кіраўнікоў — будуць праведзены інтэнсіўныя перамовы па ўсіх напрамках, перш за ўсё па такіх буйных праектах, як інтэграцыя МАЗа і КамАЗа і магчымая інтэграцыя» «Гродна Азот» «з адной з расійскіх кампаній», — паведаміў Дварковіч.
«Трэба будзе вялікая праца, але сёння мы зблізілі падыходы і дамо імпульс нашым кампаніям, каб яны добра папрацавалі і не адкладалі справы ў доўгую скрыню», — сказаў намеснік старшыні ўрада РФ.
Акрамя таго, ён паведаміў, што з беларускім бокам дасягнута дамоўленасць аб узаемадзеянні ўнавукова-тэхнічнай сферы. Мяркуецца, у прыватнасці, што беларускі бок вывучыць перспектывы супрацоўніцтва па праекце ГЛОНАСС. Прынята таксама рашэнне стварыць працоўную групу па супрацоўніцтву ў навуковай сферы, у прыватнасці паміж Беларускай акадэміяй навук і Расійскім інавацыйным цэнтрам «Сколкава».
У сваю чаргу, прэм’
Ён таксама даў зразумець, што размова на перамовах ішла не толькі пра 5–8 буйных сумесных праектаў. Паводле яго слоў, разглядалася палітыка эканамічнага супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву.





