Браты Бакіевы яшчэ ў Кыргызстане, Reuters

Браты Бакіевы яшчэ ў Кыргызстане, Reuters

Жаныш Бакіеў у цэнтры Мінска, каля кавярні «Грунвальд», жнівень 2012 г., фота Міхаіла Пашкевіча

Жаныш Бакіеў у цэнтры Мінска, каля кавярні «Грунвальд», жнівень 2012 г., фота Міхаіла Пашкевіча

Ваенны суд Кыргызстана вынес прысуды Курманбеку і Жанышу Бакіевым. Экс-прэзідэнта прысудзілі да 24 гадоў турмы, яго брата — да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Як указваецца, Курманбека Бакіева суд прызнаў вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 304 Крымінальнага кодэкса, і прызначыў пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі ў сукупнасці з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Жаныша Бакіева суд прыгаварыў да пажыццёвага пазбаўлення волі ў сукупнасці па шасці артыкулах з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя гэтага, яго пазбавілі воінскага звання генерал-лейтэнанта, паведамляе Вечерний Бишкек.

Курманбек Бакіеў пасля перавароту ў Кыргызстане ў красавіку 2010 г. разам з сям’ёй перабраўся ў Беларусь. Жаныш (Жаныбек) у мінулым годзе таксама быў заўважаны ў Мінску.

У прыватнасці, 11 снежня 2012 г. на прэс-канферэнцыі ў Менску Лукашэнка наступным чынам пракаментаваў сітуацыю пра дачыненні з новым кіраўніцтвам Кыргызстана:

«Праблема з Бакіевым — гэта сёння ўжо не праблема ў нашых адносінах. Вам патрэбен Бакіеў? Навошта? Чалавек жыве, з’ехаў, усякае бывае, гадуе дзяцей», — сказаў Лукашэнка. — Жыве чалавек, пенсію яму сюды перавядзіце. Быццам бы налічана, але не пераводзяць», — адзначыў Лукашэнка. Ён таксама паведаміў, што дзеці Бакіева за кароткі перыяд часу паспелі вывучыць беларускую мову.

«Я не быў сябрам Бакіева, ён быў сябрам Пуціна, Назарбаева», — заявіў Лукашэнка і, успамінаючы падзеі красавіка 2010 г. у Кыргызстане, дадаў. — Ён тэлефануе, плача: забяры дзяцей. Я кажу: прыязджай разам з дзецьмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?