Гурт Nazareth адносіцца да вельмі цікавай часткі сусветнай музыкі — як калісьці былі гурты запатрабаваныя выключна ў Японіі, так існуюць і гурты самым вялікім фан-сектарам якога з’яўляюцца краіны былога СССР.

Калі пачынаць узгадваць такія калектывы, то назва Nazareth усплывае першай: з 1970-х гадоў Дэн Макаферці і ягоныя калегі гралі хард-рок, якога ў тагачаснай Брытаніі было не проста шмат, а вельмі шмат. Але вялікай папулярнасці Nazareth на Радзіме не атрымалі, то бок яны дагэтуль застаюцца клубнай камандай высокага класа з тузінам хітоў «для сваіх».

У Беларусь Nazareth едуць раз у шосты — яны і на «Славянскім базары» засвяціліся, і ў Віцебску была цьмяная гісторыя, калі лакальныя арганізатары нібыта «пракінулі» музыкаў, але што там было насамрэч ніхто так і не зразумеў.

Што цікава, Nazareth пры ўсім пры гэтым — выдатны гурт, іх выкананне знакамітай Love Hurts можна назваць узорным, а вакалу Дэна Макаферці маглі б пазайздросціць усе калегі па цэху. Да таго ж гурт працягвае выпускаць альбомы, якія можна абвінаваціць у чым заўгодна, апроч аднаго — горш яны не сталі, Макаферці ўпарта гне сваю лінію, і гатовы надалей пісаць новыя песні і выступаць з імі хоць у Ройал Алберт Холе, хоць у ДК горада Іванава. За што мы яго і любім.

Канцэрт Nazareth адбудзецца ў Палацы Рэспублікі 29 сакавіка. Цана квіткоў ад 180 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?