Увечары 11 лютага ў мінскім падземным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Сталіца» група маладых людзей пахуліганіла — спачатку распыліла слёзацечны газ на верхнім узроўні, а затым пабілася на ніжнім.

Інцыдэнт, са слоў аднаго з відавочцаў, адбыўся каля 20.45. Група невядомых, меркавана фанатаў аднаго з футбольных клубаў, зайшла ў ГЦ «Сталіца» і распыліла невядомы газ. Наведвальнікі адразу пачалі кашляць, у многіх пацяклі слёзы.

Як высветлілася пазней, распыленне газу было толькі адцягваючым увагу манеўрам. Хуліганы тым часам спусціліся на ніжні ўзровень гандлёвага цэнтра, дзе збілі маладога чалавека, які належаў, паводле папярэдніх дадзеных, да ліку фанатаў «варожага» клуба.

На месца здарэння ў ГЦ «Сталіца» прыбылі некалькі нарадаў міліцыі. Задзейнічаны ў пошуку хуліганаў і кінолаг з сабакам. Пацярпелы (яго клічуць Дзмітрый) просіць адгукнуцца сведак і паведаміць аб убачаным па тэлефоне міліцыі 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?