У Народнай газеце прайшла анлайн-канферэнцыя са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.

Зрэшты, не ўсе пытанні тычыліся выбараў.

Калі не сакрэт, якую зарплату атрымлівае сёння старшыня ЦВК?

— Гэта не сакрэт. Зарплата ў мяне прыкладна такая ж, як у дэпутата палаты прадстаўнікоў: чыстымі ў месяц выходзіць 10,5 мільёна рублёў. Ёсць яшчэ пенсія — каля двух мільёнаў рублёў.

Бачылі вас на днях на Мінскі міжнароднай кніжнай выставе. Цікава, якую літаратуру аддае перавагу чытаць кіраўнік Цэнтрвыбаркама?

Мне падабаецца мемуарная літаратура, аднак я праціўнік усяго ваеннага і біяграфіі ваеначальнікаў не чытаю.

Наогул я не люблю вайну, смерць, гвалт, не чытаю кнігі і не гляджу фільмы на гэтыя тэмы. Люблю сусветную класіку другой паловы XIX — першай паловы XX ст.

Пра што вы больш за ўсё шкадуеце за час знаходжання на пасадзе старшыні ЦВК [ад канца 1996 г.]?

— Пра страчаную свабоду. Свабоду быць самой сабой і проста нават спакойна пахадзіць па крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0