Расія з 11 лютага ўвяла практычны поўную забарону на ўвоз мяса і мясной прадукцыі з ЗША. Як паведаміў Рассельгаснагляд, з панядзелка пачынае дзейнічаць абмежаванне на ўвоз у Расію замарожаных свініны, ялавічыны, мяса індычкі, субпрадуктаў і гатовых прадуктаў з мяса.
Забарона абгрунтоўваецца наяўнасцю ў мясе рактапаміну — жывёлагадоўчага стымулятара.
Забарона можа прывесці да найбуйнейшага гандлёвага канфлікту.
ЗША заклікалі Расію неадкладна зняць забарону на імпарт амерыканскай мясной прадукцыі і выконваць абавязацельствы, прынятыя ў мінулым годзе, калі Расія далучылася да СГА, паведамляе Reuters.
«ЗША вельмі расчараваныя тым, што Расія прыняла меры па прыпыненні імпарту амерыканскага мяса, якое вырабляецца згодна з найвышэйшымі ў свеце стандартамі бяспекі», — заявіў міністр сельскай гаспадаркі ЗША Том Вілсак.
ЗША лічаць, што Расея ігнаруе заключэнні экспертаў пра бяспеку амерыканскага мяса, — з такой заявай выступілі Вілсак і гандлёвы прадстаўнік ЗША Рон Кірк.
«Расія праігнаравала дбайныя навуковыя даследаванні, праведзеныя міжнароднай арганізацыяй, якая кантралюе харчовыя стандарты — Codex Alimentarius Commission, — якія паказалі, што камбікорм, якія змяшчае рактапамін, бяспечны для жывёлы і людзей, якія спажываюць іх мяса. Адмова Расеі прыняць высновы гэтай арганізацыі падымае пытанні аб яе (Расеі) прыхільнасці быць членам глабальнай гандлёвай сістэмы», — гаворыцца ў іх супольнай заяве.
Забарона не распаўсюджваецца толькі на курынае мяса.
Падстава санітарная, але выглядае, што амерыканская прадукцыя настолькі ж небяспечная, як беларускае малако і грузінскі баржомі. У свой час Расія забараняла пастаўкі прадуктаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Грузіі, як толькі адносіны з гэтымі краінамі горшалі. Але адказ ЗША на такія