Як паведаміла Вольга Класкоўская, гэта здарылася 6 лютага.

Паводле слоў Класкоўскай, падставай для такіх дзеянняў стала адсутнасць у яе віду на жыхарства, у сувязі з чым шведскія ўлады прынялі рашэнне дэпартаваць яе з краіны.

Пра тое, што ўлады Швецыі адмовілі Вользе Класкоўскай у атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб яе дэпартацыі без права абскарджання, стала вядома ў канцы студзеня гэтага года.

Класкоўская не мае права на палітычны прыстулак: раней яна ўжо атрымлівала статус палітуцекача,
аднак у 2011 годзе падчас суда над братам Аляксандрам — былым міліцыянерам, фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года — «адмовілася ад міжнароднай абароны і вярнулася ў Мінск падтрымаць Аляксандра і яго сям’ю». 5 мая 2011 года журналістка была затрымана ў кватэры брата на пр. Ракасоўскага ў Мінску, дастаўлена ў Ленінскае РУУС і збіта.
Паводле слоў Класкоўскай, у жніўні 2011 года яна зноў выехала з Беларусі.
Год таму выйшла ў Швецыі замуж за мясцовага жыхара, а ў ліпені нарадзіла сына. Дакументы на ўз’яднанне сям’і журналістка падавала двойчы: пасля ўзяцця шлюбу і нараджэння дзіцяці. «Згодна з законам, я маю права чакаць рашэння тут, у Швецыі, але мне кажуць, што я з 11-гадовай дачкой павінна выехаць. Сын не з’яўляецца аб’ектам дэпартацыі, а яго бацька не пагодзіцца разлучыцца з ім на час разгляду дакументаў, які можа цягнуцца да года. І я яго цудоўна разумею», — сказала Класкоўская. Яна зазначыла, што яе муж «у шоку ад таго, што адбываецца, але і ён не ў сілах штосьці зрабіць».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?