Капрамонт, які будзе праводзіцца ў кватэры, будзе аплачваць уласнік жылля, паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун на прэс-канферэнцыі ў Мінску 7 лютага.

Паводле яго слоў, прыблізна 86% жыллёвага фонду знаходзіцца ва ўласнасці грамадзян.
Згодна са зменамі ў Тэхнічным кодэксе, якія «ўвойдуць у дзеянне найбліжэйшым часам, будуць скарочаны віды работ пры капрамонце, што выконваюцца за кошт бюджэтных сродкаў». Усе работы, якія будуць праводзіцца ў кватэры ўласніка, «будуць аплачвацца ім». Размова ідзе пра падводку і разводку сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі, замену электрыкі, вокнаў. Паводле ацэнкі міністэрства ЖКГ, новаўвядзенне дазволіць прыкладна на 30% знізіць затраты бюджэтных сродкаў на правядзенне капрамонту жылога фонду. У сваю чаргу «павялічацца аб’ёмы капрамонту на тыя ж 30%». Намеснік міністра падкрэсліў, што «аб’ёмы капітальнага рамонту міністэрства не плануе змяншаць».
Шагун прызнаў, што некаторыя віды работ будуць дастаткова дарагімі для насельніцтва, таму прадугледжана аплата ў растэрміноўку, што будзе прапісвацца ў дагаворы на правядзенне капрамонту.
Кажучы пра магчымасць крэдытавання работ па капітальным рамонце, а таксама цеплавой мадэрнізацыі жылых дамоў, Шагун зазначыў, што ў Беларусі няма «дастатковых даступных крэдытных рэсурсаў для таго, каб на працяглы тэрмін пракрэдытаваць насельніцтва».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?