Ён атрымаў ад Дэпартамента па міграцыі МУС адказ, у якім гаворыцца, што ён нарэшце можа выязджаць з краіны. Як і ў выпадку з іншымі невыязнымі МУС патлумачыў забарону на выезд збоем у сістэме.
У спіс невыязных трапілі прынамсі каля дзясятка апазіцыйных палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў. Юрыст Гары Паганяйла судзіцца з дзяржавай, каб атрымаць кампенсацыю за нанесеную яму шкоду.





