Асноўная задача, якая стаіць перад усімі настаўнікамі, педагогамі, выхавацелямі, — гэта падрыхтоўка канкурэнтаздольнага пакалення, а для гэтага ў першую чаргу трэба павышаць каштоўнасць адукацыі.
Такое меркаванне выказаў сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі
«Задачу гэтую пакуль нельга назваць вырашанай.А так як час не стаіць на месцы, трэба ўжо цяпер прымаць рашэнні і змяняць сітуацыю», — адзначыў Анатоль Тозік.
На яго думку, першае, што трэба кардынальна мяняць, — стаўленне бацькоў і дзяцей да школы і настаўніка.
«Дзяржава павінна ствараць умовы для атрымання адукацыі, а асноўная задача дзяцей — атрымліваць веды, вучыцца.
Настаўнік не павінен любымі спосабамі прымушаць вучыцца школьніка, асабліва гэта тычыцца10-11-х класаў. Не хочаш вучыцца — ідзі працуй»,
— сказаў Анатоль Тозік.
«Неабходна ўважліва прааналізаваць безадзнакавае навучанне, якое ўведзена ў беларускіх школах у першых і другіх класах, і зразумець чаго ж больш яно дае — станоўчага ці адмоўнага», — сказаў ён.
Анатоль Тозік перакананы, што сістэма безадзнакавага навучання ў першым і другім класах школ прыводзіць да таго, што дзеці не могуць у далейшым правільна ацэньваць свае веды.
«Адзнака патрэбна для таго, каб вучань разумеў, на якім узроўні ён знаходзіцца і куды яму трэба імкнуцца», — лічыцьАнатоль Тозік прывёў у прыклад сістэму адукацыі Кітая: «Там у канцы кожнага навучальнага дня вывешваецца рэйтынг навучэнцаў. І што ў гэтым дрэннага? Гэты падыход стымулюе школьніка да лепшага засваення прадмета».віцэ-прэм ’ер.





