Намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч вядзе па выставе намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова і старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну.
Цырымонію адкрыцця пачынаў аркестр.
Месца, каб разрэзаць стужку, хапіла не ўсім. На фота: старшыня лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў генерал Мікалай Чаргінец, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
На адкрыцці стэнда ганаровага госця — Расіі, частавалі шампанскім.
Прэзентацыя выдання «Полацк 1150» — з тысячай полацкіх фота.
На другім паверсе свае стэнды размесціла Акадэмія мастацтваў.
Шпацыр па выставе.
Стэнд з кнігамі лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Адразу бачна, хто там самы геніяльны.
Святочны каравай.
Густоўны стэнд Францыі.
Высокія госці прайшлі, можна і дарожку скруціць.
У першы дзень працы ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу яго наведалі афіцыйныя асобы.





