Спыненае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога мэра Полацка Уладзіміра Тачылы, а таксама шэрагу службовых асобаў горада і раёна.
Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік аддзела працэсуальнага кантролю за расследаваннем злачынстваў аб карупцыі і супраць інтарэсаў службы Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Вараб’ёў.

«Завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога старшыні Полацкага гарвыканкама Тачыла, былога старшыні Полацкага раённага выканкама Палідаўца, а таксама яшчэ трох службовых асобаў. Ім было прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.424 і ч.2 арт.344 КК Беларусі. Яны абвінавачваліся у тым, што планавалі будаўніцтва прыватных дамоў у ландшафтнай зоне Полацкага сабора», — адзначыў Дзмітрый Вараб’ёў.

Ён распавёў, што абвінавачаныя цалкам сплацілі нанесеную шкоду, а таксама напісалі прашэнне аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці і спынення расследавання на імя прэзідэнта Беларусі.
Іх прашэнне было задаволена.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?