Следчы камітэт Беларусі па Брэсцкай вобласці завёў крымінальную справу па частцы 3 артыкула «Хуліганства» у дачыненні да непрацуючага 32-гадовага жыхара абласнога цэнтра.

Як распавёў супрацоўнік Следчага камітэта Алег Герасевіч, інцыдэнт адбыўся каля 7.50 раніцы 4 лютага ў двары аднаго з дамоў па вул. Кірава. Нецвярозы берасцеец спраўляў пільніцу ў людным месцы.

У адказ на заўвагу маладога мужчыны, які праходзіў міма, парушальнік грамадскага парадку абурыўся. Ён схапіў з зямлі завостраны металічны прадмет, падобны на самаробны нож, уторкнуў яго ў паясніцу «крыўдзіцеля» і кінуўся бегчы.

Пацярпелы не разгубіўся, кінуўся за ім, адначасова выклікаючы па мабільным міліцыю.

Убачыўшы супрацоўнікаў праваахоўных органаў, хуліган спрабаваў пырснуць ім у твар з балончыка з газам.
Ён затрыманы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?