У 2013 г. плануецца змяніць мінімальнае значэнне тэставага бала па выніках цэнтралізаванага тэставання, якое дае права на ўдзел у конкурсе для паступлення ў ВНУ.
Пра гэта распавёў журналістам перад пачаткам пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства адукацыі кіраўнік ведамства Сяргей Маскевіч.

Так, па прадметах «расійская мова», «беларуская мова», «матэматыка», «фізіка», «хімія», «біялогія» плануецца ўстанавіць мінімальнае значэнне 15 балаў;

па прадметах «гісторыя Беларусі», «сусветная гісторыя найноўшага часу», «грамадазнаўства», «геаграфія», «замежная мова»20 балаў.

У мінулым годзе мінімальны парог складаў 7 балаў.

Балы, атрыманыя абітурыентамі, якія не дацягнуць да гэтых значэнняў, будуць лічыцца непраходнымі для прыёмнай камісіі ВНУ. Пры гэтым такія абітурыенты змогуць скарыстацца магчымасцю паступіць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?